Пошук

Папа Францішак і Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла Папа Францішак і Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла 

Святы Айцец павіншаваў Прэзідэнта Італіі з днём нараджэння

Святы Айцец скіраваў віншавальную тэлеграму Прэзідэнту Італіі Серджа Матарэле, які 23 ліпеня 2022 года адзначае сваё 81-годдзе.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак запэўніў палітыка ў малітве, адзначаючы яго “высокае служэнне на карысць ўмілаванага італьянскага народа”, асабліва неабходнае ў актуальны далікатны перыяд, звязаны з парламенцкім крызісам у Італіі.

“У гэтай асаблівай сітуацыі, пазначанай шматлікімі цяжкасцямі і вызначальнымі рашэннямі для жыцця краіны, Вы працягвайце рабіць свой фундаментальны і неад’емны ўклад з лагодным аўтарытэтам і ўзорнай адданасцю”, - падкрэсліў Святы Айцец. Пантыфік далучыўся да віншаванняў, якія атрымлівае Серджа Матарэла, запэўніваючы ў сваёй павазе, а таксама ў благаслаўленні для яго, членаў яго сям’і, супрацоўнікаў і ўсяго італьянскага народа.
 

23 ліпеня 2022, 14:28