Пошук

Князь Альберт ІІ і княгіня Шарлен на аўдыенцыі ў Папы Князь Альберт ІІ і княгіня Шарлен на аўдыенцыі ў Папы 

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі князя і княгіню Манака

20 ліпеня 2022 года ў ватыканскім Апостальскім палацы Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі князя Манака Альберта ІІ і княгіню Шарлен. Сустрэча працягвалася каля 30 хвілін.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла дэталі размовы Папы з манаршымі асобамі. Падчас сустрэчы Францішку былі прадстаўлены члены дэлегацыі, якая суправаджала князя і княгіню, а затым адбыўся традыцыйны абмен падарункамі.

Святы Айцец падарыў сваім гасцям зробленую з бронзы выяву дзіцяці, якое дапамагае падняцца іншаму дзіцяці, з надпісам “Любіць дапамагаць”, а таксама некалькі асобнікаў сваіх дакументаў: спецыяльнае выданне яго паслання на Сусветны дзень міра, Дакумент аб агульначалавечым братэрстве і фотаальбом, прысвечаны Statio Orbis, якую Папа правёў 27 сакавіка 2020 года, молячыся аб заканчэнні пандэміі. У сваю чаргу князь Альберт ІІ і княгіня Шарлен падарылі Пантыфіку эстамп з выявай капліцы княжацкага палацу Манака.
 

21 ліпеня 2022, 13:30