Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа адклаў падарожжа ў Афрыку па просьбе медыкаў

10 ліпеня 2022 года кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паінфармаваў, што Святы Айцец прыняў рашэнне адкласці падарожжа на афрыканскі кантынент.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Па просьбе сваіх лекараў, а таксама, каб не паставіць пад пагрозу вынікі тэрапіі каленнага суставу, якая яшчэ працягваецца, Святы Айцец са шкадаваннем быў вымушаны адкласці Апостальскае падарожжа ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан, запланаванае на 2-7 ліпеня, да новай даты, якая будзе вызначана пазней”, - паведаміў Матэа Бруні.

Пілігрымка Францішка прадугледжвала наведванне Кіншасы і Гомы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і сталіцы Паўднёвага Судана, горада Джуба, куды ён планаваў прыбыць разам з архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі і мадэратарам Царквы Шатландыі Джымам Уолесам.
 

10 чэрвеня 2022, 13:49