Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прывітаў каталіцкія супольнасці бразільскай Амазоніі

Папа звярнуўся з прывітальным пасланнем да ўдзельнікаў IV Сусветнай сустрэчы Каталіцкага Касцёла ў Легальнай Амазоніі – частцы амазонскага рэгіёна, якая размяшчаецца на тэрыторыі Бразіліі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пантыфік выказаў сваю радасць з нагоды форума, які распачаўся ў бразільскім горадзе Сантарэм. Ён прызнаўся, што падзяляе з яго ўдзельнікамі мару пра “хрысціянскія супольнасці, здольныя дзейнічаць і уцелаўляцца ў Амазоніі”, дорачы Касцёлу “новыя абліччы з амазонскімі рысамі”.

Францішак высока адзначыў значэнне сустрэч каталіцкіх супольнасцей бразільскай Амазоніі, падкрэсліваючы, што многія іх разважанні, натхнялі ўдзельнікаў Сінода Біскупаў аб Амазоніі, які ў 2019 годзе праходзіў у Ватыкане. Гэтыя сустрэчы “прапанавалі евангелізацыйныя прынцыпы, якія пазначылі місійную дзейнасць амазонскіх супольнасцей, і паспрыялі фармацыі моцнай касцёльнай самасвядомасці”, - дадаў Папа.

Святы Айцец выказаў сваю радасць у сувязі з рэалізацыяй рашэнняў апошняга Сінода Касцёлам у бразільскай частцы Амазоніі, а таксама развіццём сінадальнасці ў гэтым рэгіёне свеце.

“Будзьце мужнымі і адважнымі, адкрываючыся на дзеянне Бога, які стварыў усё, які даў нам сябе ў Езусе Хрысте, і які праз Духа натхняе нас абвяшчаць Евангелле з абноўленымі высілкамі і сузіраць прыгажосць стварэння, яшчэ больш багатую на амазонскай зямлі, дзе адчуваецца ззяючая прысутнасць Уваскрослага”, - напісаў Пантыфік.
 

07 чэрвеня 2022, 13:30