Пошук

Цэнтр Аквілы. 10 гадоў пасля землятрусу Цэнтр Аквілы. 10 гадоў пасля землятрусу 

Францішак наведае пацярпелую ад землятрусу Аквілу

У нядзелю, 28 жніўня 2022 года, Святы Айцец здзейсніць пастырскі візіт у Аквілу, якая знаходзіцца прыкладна ў 100 кіламетрах на ўсход ад Рыма, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У 2009 годзе горад пацярпеў ад катастрафічнага землятрусу. У выніку гістарычная забудова была практычна цалкам знішчана, 308 чалавек загінулі і каля 1500 атрымалі раненні.

Святы Айцец вылеціць з Ватыкана на верталёце каля 8.00 і пасля 25-хвіліннага пералёту прыбудзе на стадыён Гран-Сасо ў Аквілe, а затым на машыне паедзе на катэдральную плошчу – Piazza Duomo. Там яго прывітае мясцовы арцыбіскуп, кардынал Джузэпэ Пэтрокі, а таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў. Папа ўвойдзе на хвіліну малітвы ў катэдру, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў руінах.

У 9.15 перад катэдрай Францішак звернецца да сем'яў загінулых, прадстаўнікоў улад і грамадзянскай супольнасці горада, а затым адправіцца ў базыліку Санта-Марыя-ін-Калемаджа. У 10.00 перад гэтым храмам ён узначаліць Імшу, пасля якой прамовіць малітву Анёл Панскі.

Пасля цэлебрацыі Святы Айцец вернецца ў Ватыкан.
 

04 чэрвеня 2022, 15:09