Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ружанец у інтэнцыі міру з удзелам Святога Айца

У канцы мая – месяца, прысвечанага ў Касцёле Багародзіцы – Папа будзе маліцца ў інтэнцыі міру і тых, хто пакутуе ад канфлікту ва Украіне і іншых ваенных канфліктаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

31 мая 2022 года ў 18.00 Францішак узначаліць малітву на Ружанцы перад статуяй Марыі Каралевы Міру, устаноўленай у рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

Да набажэнства праз тэлемост далучацца шматлікія санктуарыі ва ўсім свеце, у тым ліку і ў тых краінах, дзе ідуць войны або існуе палітычная нестабільнасць.

У рымскай базыліцы разам з Пантыфікам Ружанец будуць маліцца ўкраінскія сям’і, людзі, звязаныя з ахвярамі вайны, ваенныя капеланы, дзеці і падлеткі, якія прынялі Першую святую Камунію і канфірмацыю, скаўты.

Статуя Марыі Каралевы Міру была ўстаноўлена па ініцыятыве Бэнэдыкта XV, каб прасіць Найсвяцейшую Панну аб спыненні Першай сусветнай вайны.
 

26 мая 2022, 10:57