Пошук

Аўдыенцыя для Прэзідэнта Швейцарыі Аўдыенцыя для Прэзідэнта Швейцарыі 

Папа размаўляў пра бежанцаў з Украіны з Прэзідэнтам Швейцарыі

6 мая 2022 года Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Ігнацыя Касіса, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Галахерам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце, у дзень прысягі новых рэкрутаў, узгадвалася велікадушнае служэнне Папскай швейцарскай гвардыі. Бакі абмеркавалі добрыя двухбаковыя адносіны, з задавальненнем адзначаючы, што перанос у Рым пасольства Швейцарыі пры Апостальскай Сталіцы з’яўляецца знакам жадання ўмацоўваць узаемныя кантакты, каб спрыяць супрацоўніцтву ў сектарах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, асабліва ў сферы прасоўвання справядлівасці і міру.

Працягваючы размову рабілася спасылка на вайну, якая ідзе ва Украіне і яе наступствы ў Еўропе, з асаблівай увагай да сітуацыі бежанцаў і ўкраінскіх уцекачоў, якія патрабуюць гуманітарнай дапамогі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

06 мая 2022, 12:47