Пошук

Папа Францішак і Патрыярх Тавадрас ІІ Папа Францішак і Патрыярх Тавадрас ІІ 

Папа да копцкага Патрыярха: сяброўства – надзейны шлях да адзінства

Папа выказваў падзяку за духоўную лучнасць, якая існуе паміж Пасадам святога Пятра і Пасадам святога Марка і запэўніў егіпецкага копцкага Патрыярха ў сваім сяброўстве з Хрысце.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

10 мая 2022 года з нагоды Дня сяброўства паміж коптамі і католікамі Францішак скіраваў ліст да Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавардаса ІІ. “Уважлівыя да слоў Хрыста – “Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам” (Ян 15,14) – можам працягваць нашу пілігрымку хрысціянскага братэрства, асабліва ў святле падрыхтоўкі святкавання, у наступным годзе, 10-й гадавіны нашай памятнай сустрэчы ў Рыме і 50-годдзя гістарычнай сустрэчы паміж папам Паўла VI і папам Шэнудам ІІІ”, - напісаў Папа.

Пантыфік нагадаў, што “сяброўства – гэта самы надзейны шлях для спаўнення адзінства паміж хрысціянамі, бо ў ім мы бачым аблічча самаго Хрыста, які больш не называе нас слугамі, але сябрамі, і які моліцца, “каб усе былі адно”(Ян 17,21)”. “Няхай заступніцтва святога Афанасія, жыццё і вучэнне якога натхняюць абедзе нашы Царквы, вядзе нас на шляху да поўнай і бачнай еднасць”, - пажадаў Святы Айцец.

“Дарагі брат у Хрысце, набліжаючыся да ўрачыстасці Пяцідзясятніцы, малюся, каб Святы Дух з’яднаў нас як ніколі раней і спаслаў свае дары суцяшэння на нашу чалавечую сям’ю, якая пакутуе, асабліва ў гэтыя дні пандэміі і вайны”, - напісаў Папа, запэўніваючы Тавадраса ІІ ў сваёй духоўнай блізкасці.
 

10 мая 2022, 15:54