Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Канаду

Зала Друку Апостальскай Сталіцы афіцыйна пацвердзіла, што Святы Айцец здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Канаду, а таксама абнародавала даты гэтага візіту.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Прымаючы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных уладаў і супольнасцей карэнных народаў, Святы Айцец Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Канаду з 24 па 30 ліпеня, наведваючы гарады Эдмантан, Квебек і Ікалуіт. Праграма і далейшыя падрабязнасці візіту будуць абвешчаны ў бліжэйшыя дні”, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку.

У сакавіку і красавіку 2022 года Пантыфік сустракаўся ў Ватыкане з дэлегацыямі карэнных народаў Канады, якія прадстаўлялі ахвяр наступстваў каланізацыі, у тым ліку злоўжыванняў, якія мелі месца ў так званых рэзідэнцыйных школах, якія існавалі з ХІХ стагоддзя для асіміляцыі дзяцей індзейскага паходжання. Частка гэтых устаноў дзейнічала пад кіраўніцтвам рэлігійных аб’яднанняў, у тым ліку Каталіцкага Касцёла. Францішак папрасіў прабачэння за неналежныя паводзіны прадстаўнікоў Касцёла і паабяцаў карэнным народам Канады адведаць іх з Апостальскім візітам.
 

13 мая 2022, 12:45