Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік сустрэўся з выкладчыкамі Loyola University

Папа прыняў 13 мая 2022 года выкладчыкаў Loyola University ў Чыкага. Яны былі арганізатарамі лютаўскага дыялогу Будаванне мастоў паміж Поўначчу і Поўднем з студэнтамі 120 універсітэтаў Амерыкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Універсітэцкая дэлегацыя праводзіць у Ватыкане рабочыя сустрэчы з мэтай глабальнага прасоўвання сінадальнага працэсу на ўзроўні ВНУ. Гаворка ідзе і пра запуск сумесна з універсітэтамі поўначы, цэнтра і поўдня амерыканскага кантынента новых навучальных курсаў, як у гуманістычных галінах, так і ў прыродазнаўчых навуках.

“Мэтай, якая адпавядае вучэнню цяперашняга Пантыфіка, з'яўляецца стварэнне працэсаў абмену тэхналогіямі і інтэграцыі ведаў паміж абодвума паўшар'ямі для садзейнічання экалагічнай рэформе. Міграцыйны, энергетычны і харчовы крызісы знаходзяцца ў цэнтры праекта, які мае падтрымку Францішка”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасаду.
 

13 мая 2022, 13:08