Пошук

Прадстаўнікі каталіцкага капеланства Універсітэта Квінс у Белфасце на сустрэчы з Папам Прадстаўнікі каталіцкага капеланства Універсітэта Квінс у Белфасце на сустрэчы з Папам 

Папа да ўніверсітэцкай моладзі: культывуйце культуру сустрэчы

Пяцідзесяцігоддзе каталіцкага капеланства Універсітэта Квінс у Белфасце стала нагодай для сустрэчы яго прадстаўнікоў з Пантыфікам. Яна прайшла 25 красавіка 2022 года ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак заахвоціў маладых вернікаў “паглыбляць разуменне і ацэнку не толькі інтэлектуальнага і духоўнага багацця каталіцкай традыцыі, але і ў сапраўдным евангельскім духу культываваць культуру сустрэчы паміж сабой і ва ўніверсітэцкай супольнасці”.

“Хрысціянская вера – гэта па сутнасці сустрэча з Езусам Хрыстом. Калі мы сапраўды верым у Яго, павінны старацца паводзіць сябе як Ён: сустракацца з бліжнімі, з тымі, хто знаходзіцца побач, дзяліцца з імі збаўчай праўдай Евангелля. Як людзі, а асабліва як хрысціяне, мы не можам жыць, расці і рэалізоўвацца без пошуку праўды і шчырага дарэння сябе іншым”, - заўважыў Пантыфік.

Святы Айцец заахвоціў сваіх гасцей да рэалізацыі культуры сустрэчы: “мала сустракацца або праходзіць міма людзей, неабходна спыніцца і заняцца з імі рэчамі, якія сапраўды важныя”. “Няхай кожны з вас па-свойму стане энтузіястам гэтай культуры сустрэчы ва ўніверсітэцкім асяроддзі і такім чынам паспрыяе захаванню высакародных ірландскіх традыцый гасціннасці, згоды, вернасці Евангеллю і настойлівасці ў пошуку святасці”, - пажадаў унівесітэцкай моладзі Францішак.
 

25 красавіка 2022, 09:54