Пошук

Падчас сустрэчы з Душпастырскай супольнасцю Маці Божая Слёз Падчас сустрэчы з Душпастырскай супольнасцю Маці Божая Слёз 

Пантыфік: наша цывілізацыя страціла “пачуццё плачу”

Слёзы Марыі былі пераменены ласкай Хрыста, бо ўсё яе жыццё, уся яе істота, усё ў ёй перамянілася ў дасканалай еднасці з Сынам, з Яго таямніцай збаўлення. Таму, калі Марыя плача, яе слёзы з’яўляюцца знакам міласэрнасці Бога.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэтыя словы прагучалі з вуснаў Францішка 23 красавіка 2022 года падчас яго сустрэчы з прадстаўнікамі Душпастырскай супольнасці Маці Божая Слёз з італьянскага Трэвільё.

“Марыя вучыць не саромецца слёз. Мы не павінны саромецца плакаць, наадварот, святыя вучаць нас, што слёзы – гэта дар, часам ласка, пакаянне, вызваленне сэрца. Плакаць азначае адкрыцца, разарваць абалонку замкнёнага ў сабе эга і адкрыцца Любові, якая ахоплівае нас, якая заўсёды чакае, каб мы прабачылі”, - адзначыў Папа.

Святы Айцец з жалем заўважыў, што наша цывілізацыя страціла “пачуццё плачу”, хоць “няшчасці нашага часу павінны прымусіць нас заплакаць”. Ён заклікаў сваіх гасцей радавацца з тымі, хто радуецца, і плакаць з тымі, хто плача, і падзякаваў за душпастырства, якое яны вядуць, “душпастырства пяшчоты, спагады і блізкасці”.
 

23 красавіка 2022, 13:05