Пошук

Францішак і Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Францішак і Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак адведаў Бэнэдыкта XVI

Вечарам 13 красавіка 2022 года Францішак накіраваўся з кляштар Mater Ecclesiae, каб адведаць Бэнэдыкта XVI з нагоды набліжэння велікодных святаў і 95-годдзя Папы-эмерыта.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Пасля кароткай, сардэчнай размовы і супольнай малітвы папа Францішак вярнуўся ў Дом святой Марты”, - паінфармаваў журналістаў Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Бэнэдыкт XVI будзе адзначаць юбілей у Вялікую суботу, 16 красавіка 2022 года. З 2013 года ён пражывае ў былым кляштары Mater Ecclesiae на тэрыторыі Ватыканскіх садоў. Францішак звычайна асабіста адведвае свайго папярэдніка на Пасадзе святога Пятра з нагоды галоўных каталіцкіх святаў і важных касцёльных падзей.

14 красавіка 2022, 09:16