Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак адмяніў удзел у мерапрыемствах з прычыны болю ў калене

26 красавіка 2022 года Пантыфік адмовіўся ад удзелу ў мерапрыемствах. Віной усяму – праблемы з апорна-рухальным апаратам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“З прычыны болю ў калене, па прызначэнні ўрача, папа Францішак спыніў удзел у запланаваных на сёння мерапрыемствах, у тым ліку ў працы Рады кардыналаў, чарговая сесія якой праходзіць у гэтыя дні”, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні.

Святы Айцец пакутуе ад ганалгіі правага калена ўжо на працягу некалькіх тыдняў. У мінулую суботу, сустракаючыся з удзельнікамі сімпозіума, які арганізавала асацыяцыя Fiat, Папа загадзя папрасіў прабачэння перад удзельнікамі аўдыенцыі за тое, што вітае іх седзячы. “Гэты боль у каленях не дазваляе мне стаяць падоўгу”, - прызнаўся ён.
 

26 красавіка 2022, 15:10