Пошук

Францішак з украінскімі дзецьмі Францішак з украінскімі дзецьмі 

Папа падзякаваў італьянцам за прыняцце дзяцей з Украіны

Завяршаючы агульную аўдыенцыю, Святы Айцец прывітаў, між іншым, украінскіх дзяцей-уцекачоў, якіх прынялі ў Італіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Асабліва сардэчныя прывітанні перадаю ўкраінскім дзецям, якіх прымаюць: Фонд Aiutiamoli a Vivere, Асацыяцыя Puer і Пасольства Украіны пры Святым Пасадзе. Разам з гэтым прывітаннем мы вяртаемся думкамі да жахаў вайны і аднаўляем нашы малітвы, каб гэтая ваенная жорсткасць была спынена”, - сказаў Святы Айцец.

На сённяшні дзень у Італію ўжо прыбылі каля 67 тысяч украінскіх бежанцаў, з якіх каля 26 тысяч – непаўналетнія. Афіцыйна за статусам уцекача звярнуліся менш за 5 тысяч чалавек, паколькі большасць карыстаецца гасціннасцю сваіх украінскіх сваякоў і сяброў, якія пражываюць у Італіі. Тут украінская суполка налічвае каля 250 тысяч чалавек.
 

30 сакавіка 2022, 12:17