Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: доступ да вады – пытанне міру паміж народамі

Доступ да вады, асабліва пітной, з'яўляецца крытычным момантам для сучаснасці і бліжэйшай будучыні чалавецтва, - лічыць Францішак.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

21 сакавіка 2022 года Папа прыняў прадстаўнікоў валанцёрскай арганізацыі Вы напаілі Мяне.

Пытанне вады – гэта прыярытэт для жыцця планеты і для міру паміж народамі, - перакананы Пантыфік. Аднак у свеце, асабліва ў Афрыцы, ёсць групы насельніцтва, якія больш за іншых пакутуюць ад адсутнасці доступу да яе.

Францішак заклікаў аб'яднаць сілы і рэсурсы, каб разам змагацца з сапраўднымі цывілізацыйнымі праблемамі: голадам і смагай; хваробамі і эпідэміямі, беднасцю і рабствам. Выдзяляць значную частку выдаткаў на зброю – значыць адбіраць сродкі ў тых, каму не хапае самага неабходнага, - адзначыў ён.

Падчас аўдыенцыі для валанцёрскай арганізацыі Вы напаілі Мяне
Падчас аўдыенцыі для валанцёрскай арганізацыі Вы напаілі Мяне

 

“Якая карысць усім разам, урачыста, на міжнародным узроўні, абвяшчаць кампаніі супраць беднасці, супраць голаду, супраць дэградацыі планеты, калі мы потым зноў упадзём у старую загану вайны, у старую стратэгію ўлады узбраення, якая вяртае ўсё назад?” - спытаў Папа.

Ён падзякаваў сваім гасцям, што як маленькая арганізацыя яны не баяцца змагацца з вялікімі праблемамі, робячы гэта добра, правільным чынам.
 

21 сакавіка 2022, 12:51