Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік наведае з апостальскім візітам Мальту

Францішак адправіцца ў апостальскае падарожжа на Мальту. Інфармацыю афіцыйна пацвердзіла 10 лютага 2022 года Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Прыняўшы запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Мальта, уладаў і Каталіцкага Касцёла краіны, папа Францішак 2-3 красавіка 2022 года здзейсніць візіт на Мальту і наведае гарады Валета, Рабат, Фларыяна і востраў Гоца. Праграма і далейшыя дэталі падарожжа будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Раней, 17 красавіка 2010 года, Мальту з 26-гадзінным апостальскім падарожжам наведаў Бэнэдыкт XVI. Яно было прымеркавана да 1950-годдзя крушэння ля берагоў Мальтыйскага архіпелага карабля, на якім апостала Паўла везлі на суд у Рым. Ян Павел ІІ быў на Мальце ў маі 2001 года.
 

10 лютага 2022, 12:05