Пошук

Cанктуарый Маці Божай Люрдскай у аргентынскім Эль-Чальяо Cанктуарый Маці Божай Люрдскай у аргентынскім Эль-Чальяо 

Пантыфік: давайце будзем супольнасцю, адкрытай для кожнага

Францішак заклікаў католікаў заставацца супольнасцю, якая вітае тых, хто знаходзіцца ў патрэбе. Нагодай стаў літургічны ўспамін Маці Божай з Люрда, калі ўвесь Касцёл святкаваў Сусветны дзень хворых.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У кароткім пасланні да пілігрымаў, якія прыбылі ў санктуарый Маці Божай Люрдскай у аргентынскім Эль-Чальяо, Папа нагадаў, што адкрытасць і прыняцце з’яўляюцца супрацьлегласцю эгаізму, які разбурае чалавечае сэрца.

“Маці, дапамажы нам быць супольнасцю, якая выходзіць насустрач усім, супольнасцю, якая дазваляе іншым сустракацца з самой сабой, таму што сустрэча – гэта ўзаемнасць. Сустрэча – гэта не дабрачыннасць і не гульня, а агульны шлях. Гэта паратунак ад адзіноты і ізаляцыі – быць разам з іншымі, з сябрамі, з сям’ёй, з Божым народам, усім разам у малітве. (...) Сустрэча – гэта заўсёды адкрытасць да іншых, яе супрацьлегласцю з’яўляецца закрытае сэрца. Маці, няхай нашы сэрцы ніколі не замыкаюцца, таму што эгаізм – гэта моль, якая з’ядае сэрца”, - звярнуўся Пантыфік да сваіх землякоў.
 

13 лютага 2022, 13:12