Пошук

ілюстрацыйная выява ілюстрацыйная выява 

Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі

Падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, Папа ўпаўнаважыў яго абнародаваць адзін дэкрэт аб прызнанні цуду і чатыры – аб гераічнасці цнотаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дэкрэт аб цудзе датычыцца надзвычайнага выздараўлення, якое прыпісваецца заступніцтву Слугі Божай Марыі Кастанцы Панас, манахіні з Ордэна кларысак, якая нарадзілася 5 студзеня 1896 года ў італьянскім Алана-дзі-П'явэ, а памерла 28 мая 1963 г. у кляштары ў Фабрыяна. Яна ахвяравала свае пакуты за папу Яна XXIII і Другі Ватыканскі Сабор.

Адзін з дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў тычыцца Слугі Божага Эдуарда Піроніа, кардынала, які нарадзіўся 3 снежня 1920 года ў аргентынскім Нуэва-дэ-Хуліа, а памёр 5 лютага 1998 года ў Рыме.

Іншымі дэкрэтамі пацвярджаецца гераічнасць цнотаў трох кансэкраваных асоб: італьянца Імакалата Джузэпэ дзі Джезу з Ордэна кармелітаў босых; аргентынкі Беніньі Віцімы дзі Джэзу, законніцы з Кангрэгацыі Сясцёр Успамогі Хрысціянаў; і іспанкі Джааны Мендэс Рамэра з Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса.

Публікацыя дэкрэта аб цудзе азначае хуткую беатыфікацыю, а ў выпадку пацвярджэння гераічнасці цнотаў для беатыфікацыі патрабуецца публікацыя яшчэ аднаго дэкрэта – аб аўтэнтычнасці цуду.
 

19 лютага 2022, 11:50