Пошук

Папа Францішак і Сэрджа Матарэла. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак і Сэрджа Матарэла. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец павіншаваў Прэзідэнта Італіі з пераабраннем на пасаду

Папа павіншаваў Сэрджа Матарэлу з пераабраннем на пасаду Прэзідэнта Італіі. 29 студзеня 2022 года палітык быў у другі раз абраны на найвышэйшы пост у Італьянскай Рэспубліцы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак выказаў 80-гадоваму Матарэле “найлепшыя пажаданні для выканання гэтага высокага задання, якое ён прыняў у духу велікадушнай адкрытасці”.

“У гэты час, пазначаны пандэміяй, калі пашырыліся цяжкасці і няўпэўненасць, асабліва ў сферы занятасці, а разам з беднасцю ўмацаваўся і страх, які вядзе да закрытасці ў сабе, Ваша служэнне набывае яшчэ большую важнасць для ўмацавання еднасці і забеспячэння атмасферы спакою ў краіне”, - падкрэсліў Папа.

“Запэўніваю Вас у маіх малітвах, каб маглі працягваць падтрымліваць дарагі італьянскі народ у будаўніцтве ўсё больш братэрскага суіснавання і заахвочваць яго глядзець у будучыню з надзеяй. Няхай святыя апекуны Італіі суправаджаюць Вас і заступаюцца за Вас”, - напісаў Пантыфік.
 

30 студзеня 2022, 13:36