Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Францішак зацвердзіў дэвіз Святога Года 2025

"Пілігрымы надзеі" – так будзе гучаць дэвіз Святога Года 2025. Яго зацвердзіў Пантыфік падчас аўдыенцыі для старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскупа Рына Фізікелы.

Ян Глінскі - Vatican News

Папу вельмі важна, каб падрыхтоўка да Юбілейнага года прайшла найлепшым чынам, - сказаў ватыканскі іерарх у інтэрв’ю тэлеканалу Telepace, заўважаючы, што дэвіз бліжэйшага Юбілейнага Года падкрэслівае ключавую тэму пантыфікату Францішка.

У бліжэйшыя два гады нас чакае шмат працы і сур’ёзная падрыхтоўка, а таксама стварэнне надзейнага арганізацыйнага механізма. Адна з найважнейшых спраў датычыць прыняцця шматлікіх пілігрымаў і вернікаў, якія ў юбілейны год будуць прыбываць у Вечны горад, - сказаў арцыбіскуп Фізікела.

Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, якой Пантыфік даручыў падрыхтоўку да Юбілею, выказаў надзею, што за бліжэйшыя два гады эпідэмічны крызіс перастане ўплываць на дзейнасць так, як гэта адбываецца цяпер. Ён распавёў пра тое, што ўжо вядуцца перамовы з уладамі Рыма, вобласці Лацыё і з італьянскім урадам, каб Святы Год прайшоў бяспечна і згодна з магчымасцямі прымаючага боку.
 

14 студзеня 2022, 09:28