Пошук

Папа з бежанцамі Папа з бежанцамі 

Ватыкан: папская аўдыенцыя для бежанцаў з Кіпра

17 снежня 2021 г., у дзень свайго нараджэння, Францішак прыняў у Апостальскім палацы першую групу бежанцаў, якія прыбылі ў Італію з Кіпра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рэалізацыя асабістай ініцыятывы Папы стала магчымай дзякуючы пагадненню паміж Святым Пасадам, італьянскімі і кіпрскімі ўладамі.

У заяве Залы Друку адзначаецца, што гэтых асоб будзе падтрымліваць непасрэдна Святы Айцец, а аб іх уключэнні ў штогадовую інтэграцыйную праграму паклапоціцца Супольнасць святога Эгідзія.

Паведамляецца, што Францішак прывітаў бежанцаў і пачуў гісторыі іх жыцця і падарожжа з Конга-Бразавіля, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Камеруна, Самалі і Сірыі. Некаторыя з іх – урачы і спецыялісты ў IT. Жадаючы Папу ў Дзень нараджэння “доўгага жыцця і моцнага здароўя”, яны падарылі Францішку карціну афганскага бежанца, на якой мігранты спрабуюць перасекчы Міжземнае мора.
 

18 снежня 2021, 11:36