Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: клопат пра людзей з інваліднасцю – абмен дарамі

Папа прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва, супрацоўнікаў і падапечных асізскага рэабілітацыйнага цэнтра Serafico, які дапамагае дзецям і моладзі з фізічнымі, разумовымі і сэнсорнымі парушэннямі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Кожны чалавек – каштоўны, ён мае каштоўнасць незалежна ад таго, чым валодае і якія здольнасці мае, але проста ў сілу таго факт, што з’яўляецца асобай, вобразам Бога”, - сказаў сваім гасцям Францішак 13 студзеня 2021 г. у Ватыкане.

Папа заўважыў, што “важна глядзець на чалавека з інваліднасцю, як на аднаго з нас”. Гэты чалавек павінен знаходзіцца ў цэнтры нашага клопату, а таксама ў цэнтры ўвагі ўсіх і палітыкі. Гэта павінна быць мэтай цывілізацыі, - сказаў Святы Айцец, падкрэсліваючы, што прыняцце гэтага прынцыпу дапамагае ўсведамляць, што “асоба з інваліднасцю не толькі атрымлівае, але таксама і дае”. “Клопат пра яе – гэта не аднабаковы жэст, а абмен дарамі”, - дадаў ён.

Пантыфік пажадаў, каб гэты прынцып шырока ўсведамляўся і ўлічваўся, напрыклад пры размеркаванні супольных рэсурсаў, “каб не здарылася, што тыя, хто мае найбольшую патрэбу ў дапамозе, не атрымлівалі яе”.
 

13 снежня 2021, 14:51