Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік завяршыў сваё кіпрска-грэчаскае падарожжа

6 снежня 2021 г. у 11.56 па мясцовым часе самалёт A321 neo кампаніі Aegean Airlines са Святым Айцом на борце вылецеў з міжнароднага аэрапорта Афін у Рым.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Так завяршылася 35-я замежная паездка Францішка, падчас якой ён наведаў Кіпр і Грэцыю. Яна пачалася 2 снежня.

Святога Айца, які прыбыў у аэрапорт адразу пасля візіту ў школу св. Дыянісія, вітаў у 11.25 ля ўваходу ў VIP-залу Міністр замежных спраў Грэцыі Нікас Дэндзіяс. Ён запрасіў Папу на кароткую сустрэчу. На лётным полі, перад уваходам на борт самалёта, Францішак развітаўся з прадстаўнікамі мясцовага Касцёла і ўлады.

Падчас палёту адбылася традыцыйная прэс-канферэнцыя Пантыфіка з падвядзеннем вынікаў візіту. Пасля прыбыцця ў рымскі аэрапорт Чампіна, па дарозе ў Ватыкан, Папа спыніўся ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Маці Божай за кіпрска-грэчаскае падарожжа.
 

06 снежня 2021, 11:49