Пошук

Вынікі тайфуну на Філіпінах Вынікі тайфуну на Філіпінах 

Францішак моліцца за ахвяр тайфуну на Філіпінах

Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тайфуну на Філіпінах і заахвоціў вернікаў добра падрыхтавацца да Божага Нараджэння.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

“Выказваю сваю блізкасць да жыхароў Філіпін, што пацярпелі ад моцнага тайфуну, які знішчыў мноства дамоў. Няхай Дзіцятка Езус прынясе суцяшэнне і надзею ў найбольш патрабуючыя сем'і і заахвоціць усіх да канкрэтнай дапамогі! Першая канкрэтная дапамога – гэта малітва і іншыя ініцыятывы”, - адзначыў Папа.

На заканчэнне нядзельнай сустрэчы з вернікамі Францішак пажадаў “добрага перажывання апошняга этапу Адвэнту”. “Няхай гэта будзе час чакання і супрацоўніцтва для ўсіх нас: надзеі, падтрымання надзеі, і малітвы, разам з Паннай Марыяй, жанчынай чакання”, - сказаў Пантыфік.
 

19 снежня 2021, 13:48