Пошук

Vatican News

Прэзідэнт Францыі на аўдыенцыі ў Святога Айца

26 лістапада 2021 г. Папа прыняў Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падчас шчырых перамоў у Дзяржсакратарыяце падкрэсліваліся добрыя двухбаковыя адносіны, стагоддзе аднаўлення якіх адзначалася нядаўна, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Бакі абмеркавалі некаторыя пытанні міжнароднага характару, сярод якіх ахова навакольнага асяроддзя ў святле вынікаў нядаўняга кліматычнага саміту COP26 у Глазга. Яны абмяняліся бачаннем перспектыў будучага французскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе, а таксама намаганняў, якія Францыі робіць у Ліване, на Блізкіх Усходзе і ў Афрыцы.

Францішак прымаў Эмануэля Макрона на аўдыенцыі ўжо ў другі раз. Упершыню яны сустракаліся ў Ватыкане ў 2018 г., а таксама неаднаразова звязваліся па тэлефоне, у кантэксце некаторых падзей: абрання Макрона на прэзідэнцкую пасаду, пажару ў парыжскім Нотр-Дам, пачатку лакдаўна ў Заходняй Еўропе, нападу ў катэдры ў Ніцы, а падарожжа Святога Айца ў Ірак.
 

26 лістапада 2021, 14:20