Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (© Notice: UNICEF photographs are copyrighted and may not be reproduced in any medium without written permission from authorized)

Пантыфік: прафілактыка злоўжыванняў павінна быць пастаяннай

Касцёл павінен адчуваць боль і сорам за тое, што не заўсёды быў добрым апекуном, які абараняў непаўналетніх, давераных яму ў адукацыйнай і грамадскай дзейнасці, - лічыць Францішак.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб гэтым Папа напісаў у пасланні да ўдзельнікаў канферэнцыі Садзейнічанне абароне дзяцей у час пандэміі COVID-19 і пасля яе. Працэс навяртання, адзначыў ён, “патрабуе абноўленай фармацыі ўсіх, хто мае выхаваўчыя абавязкі і працуе ў асяроддзі з непаўналетнімі, у Касцёле, у грамадстве, у сям’і”.

“Толькі дзякуючы сістэматычным дзеянням прэвентыўнага характару можна будзе знішчыць культуру смерці, носьбітам якой з'яўляецца кожная форма злоўжывання – сексуальнага, сумлення, улады”, - падкрэсліў Пантыфік. Ён дадаў, што прафілактыка павінна быць пастаянным шляхам, які вядзе да “надзейнай упэўненасці” непаўналетніх у жыцці і будучыні. І гэта пакліканы гарантаваць дарослыя праз павагу да часу, свабоды і годнасці падлеткаў.

Францішак лічыць, што моладзь можа значна дапамагчы “ў распазнанні небяспечных сітуацый і ў адважным нагадванні ўсёй супольнасці аб яе адказнасці ў сферы абароны непаўналетніх”. Дарослым ён пажадаў “заставацца вартымі даверу – адказнымі ў сваёй апецы і паслядоўнымі ў сваім сведчанні”. Асацыяцыі свецкіх вернікаў Папа заклікаў працягваць фарміраваць “да сумеснай адказнасці, дыялогу і празрыстасці”.
 

04 лістапада 2021, 10:33