Пошук

Vatican News
Французскія ваенныя могілкі ў Рыме Французскія ваенныя могілкі ў Рыме  (Marco Gradozzi)

Пантыфік: духоўна злучаюся з тымі, хто моліцца за памерлых

2 лістапада 2021 г., ва Успамін усіх памерлых вернікаў, у 11.00 Францішак адправіць св. Імшу на тэрыторыі французскіх вайсковых могілак, размешчаных у Рыме на вуліцы Камілуча ў парку Монтэ Марыё.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як прызнаўся сам Пантыфік, “гэта стане магчымасцю памаліцца за ўсіх, хто загінуў, асабліва за ахвяр вайны і насілля”. “Наведваючы гэтыя могілкі, я духоўна злучаюся з тымі, хто ў гэтыя дні ва ўсіх кутках свету адправіцца памаліцца на магілы сваіх блізкіх”, - сказаў ён 1 лістапада 2021 г., сустракаючыся з вернікамі на малітве Анёл Панскі.

Чатыры гады таму, 2 лістапада 2017 г., Францішак маліўся на амерыканскіх вайсковых могілках у горадзе Нэтуна, а ў 2020 г. – у касцёле на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане.

Праз два дні, 4 лістапада 2021 г., у 11.00 пры Алтары кафедры ў базыліцы св. Пятра Папа ўзначаліць жалобную Імшу па кардыналах і біскупах, якія памерлі за апошні год.
 

02 лістапада 2021, 09:57