Пошук

Vatican News
Новыя іспанскія благаслаўлёныя з Ордэна Капуцынаў Новыя іспанскія благаслаўлёныя з Ордэна Капуцынаў  

Францішак заклікаў да міру ў Афрыцы і нагадаў пра беатыфікацыю

Пасля малітвы Анёл Панскі, Папа заклікаў да міру ў рэгіёне Афрыканскага Рогу, запэўніў у сваёй малітве за ахвяр пажару ў сталіцы Сьера-Леонэ і нагадаў аб беатыфікацыі ахвяр грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак прызнаўся, што з заклапочанасцю сочыць за навінамі з рэгіёна Афрыканскага Рогу, асабліва з Эфіопіі, дзе ўжо больш за год працягваецца канфлікт, які прывёў да шматлікіх ахвяр і сур'ёзнага гуманітарнага крызісу. “Запрашаю ўсіх маліцца за гэты народ, які спазнаў настолькі вялікія цяжкасці, і аднаўляю свой заклік да гармоніі і мірнага шляху дыялогу”, - сказаў ён 7 лістапада 2021 г.

Папа таксама запэўніў у сваёй малітве пацярпелых у пажары, які адбыўся ў выніку выбуху паліва на ўскраіне Фрытаўна, сталіцы Сьера-Леонэ.

Пантыфік нагадаў, што 6 лістапада 2021 г. у іспанскім Манрэсе былі абвешчаныя благаслаўлёнымі тры мучанікі за веру з Ордэна Братоў Меншых Капуцынаў – а. Бэнэдыкт з Санта-Калома-дэ-Грамэнэт і два яго паплечнікі. “Яны былі забітыя падчас рэлігійнага пераследу мінулага стагоддзя ў Іспаніі, аказаўшыся сціплымі і мужнымі сведкамі Хрыста. Няхай іх прыклад дапаможа сённяшнім хрысціянам заставацца вернымі свайму пакліканню, нават у хвіліну выпрабаванняў”, - сказаў Святы Айцец.
 

07 лістапада 2021, 13:48