Пошук

Vatican News
Пасля тэракту ў нарвежскім Конгсбергу Пасля тэракту ў нарвежскім Конгсбергу  (Terje Bendiksby / NTB)

Святы Айцец заклікаў спыніць тэракты

Насілле спараджае насілле, - звярнуў увагу Францішак 17 кастрычніка 2021 г., сустракаючыся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра на малітве Анёл Панскі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа нагадаў, што на мінулым тыдні адбылося некалькі нападаў, у тым ліку ў Нарвегіі, Афганістане і Англіі. Яны прывялі да смерці і ранення шматлікіх людзей.

“Выказваю сваю блізкасць сем'ям загінулых. Заклікаю, калі ласка, пакіньце шлях насілля, якое заўсёды з’яўляецца пройгрышам, паражэннем для ўсіх. Памятайма, што насілле спараджае насілле”, - сказаў Пантыфік.
 

17 кастрычніка 2021, 13:15