Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папскія цэлебрацыі: малітва за памерлых, навукоўцаў і бедных

На працягу лістапада Святы Айцец узначаліць тры публічныя св. Імшы, - гаворыцца ў паведамленні, якое было аднародавана 22 кастрычніка 2021 г. Службай папскіх літургічных цэлебрацый.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

4 лістапада 2021 г. Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу пры Алтары Катэдры ў ватыканскай базыліцы св. Пятра ў інтэнцыі памерлых на працягу мінулага года кардыналаў і біскупаў. На наступны дзень, 5 лістапада, Францішак узначаліць эўхарыстычную літургію ў рамках свайго візіту ў рымскую сядзібу Каталіцкага Універсітэта Найсвяцейшага Сэрца.

У сваю чаргу 14 лістапада, у ХХХІІІІ Звычайную нядзелю, Папа будзе цэлебраваць св. Імшу ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане з нагоды Сусветнага дня бедных. Звычайна ў ёй прымаюць удзел шматлікія бедныя з Італіі і іншых краін свету.
 

22 кастрычніка 2021, 10:34