Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: паставіць братэрства ў цэнтр эканомікі

2 кастрычніка 2021 г. Папа скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў ІІ Міжнароднага форума маладых эканамістаў і прадпрымальнікаў “Эканоміка Францішка”, які распачаў сваю працу ў Асізі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец нагадаў пра няроўнасць, якую абвастрыла пандэмія каронавіруса, рост беспрацоўя, беднасці, голаду і пра цяжкасці з доступам да паслуг у сферы аховы здароў, якія закранулі самыя бедныя слаі насельніцтва. Ён таксама звярнуў увагу на экалагічныя праблемы, падкрэсліваючы важнасць зямных дабротаў для эканамічных сістэм.

На думку Папы, неабходна асэнсаваць, што “мы патрэбны адзін аднаму і надзелены адказнасцю перад свету, таму трэба шукаць новыя шлях аднаўлення эканомікі, каб яна стала больш справядлівай і ўстойлівай. “Патрэбна новая інтэгральная парадыгма, здольная падрыхтаваць новыя пакаленні эканамістаў і прадпрымальнікаў, якія будуць паважаць узаемасувязь з Зямлёй” і прапануюць інавацыйны спосаб вырашэння праблем, - дадаў Пантыфік.

Францішак нагадаў моладзі, што, магчыма, яна з’яўляюцца “апошнім пакаленнем, якое можа нас выратаваць”. Ён заклікаў адрасатаў паслання, выкарыстаць свае дары, “каб выправіць памылкі мінулага і прывесці нас да новай эканомікі, больш інклюзіўнай, устойлівай і салідарнай”.

Святы Айцец заклікаў паставіць братэрства ў цэнтр эканомікі. На яго думку, сучасны свет мае патрэбу ў новых пакаленнях, здольных паказаць, што існуе “іншая” эканоміка, і на гэтым шляху маладыя людзі не павінны апускаць рукі.

“Няхай вамі кіруе евангельская любоў, якая з’яўляецца крыніцай усіх перамен. Рэалізуйце свае ідэі, свае мары, а прах іх нясіце свету, Касцёлу і іншым маладым людзям прароцтва і прыгажосць, на якія вы здольныя, Вы – не будучыня, а сучаснасць, і свет ужо зараз патрабуе вашай адвагі”, - сказаў Папа.
 

02 кастрычніка 2021, 18:38