Пошук

Шарль Мішэль Шарль Мішэль 

Святы Айцец прыме старшыню Еўрапейскага савета

У суботу, 11 верасня 2021 г., Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане старшыню Еўрапейскага савета Шарля Мішэля, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У маі і лістападзе 2020 г. еўрапейскі дзяржаўны дзеяч і Пантыфік праводзілі працяглыя тэлефонныя размовы. Яны тычыліся сумесных міжнародных ініцыятыў па барацьбе з наступствамі пандэміі COVID-19 і рэлігійнай варожасцю, развіцця дыялогу паміж рэлігіямі і культурамі.

Шарль Мішэль, ліберальны бельгійскі палітык, з’яўляецца старшынёй Еўрапейскага савета са снежня 2019 г. У гэтай якасці ён праводзіць пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага саюза. У 2014-19 гадах Мішэль быў прэм'ер-міністрам Бельгіі.
 

09 верасня 2021, 11:42