Пошук

Vatican News
Падчас аўдыенцыі для Прэм'ер-міністра Літвы Падчас аўдыенцыі для Прэм'ер-міністра Літвы  (@VaticanMedia)

Прэм’ер-міністр Літвы на аўдыенцыі ў Пантыфіка

3 верасня 2021 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Прэм’ер-міністра Літоўскай Рэспублікі Інгрыду Шыманіце, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Палітык сустрэлася таксама з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Падчас шчырых перамоў выказвалася задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Літвой, адзначаючы ролю хрысціянскай веры і Каталіцкага Касцёла ў прасоўванні этычных каштоўнасцей і абароне годнасці чалавека і сям’і.

Бакі абмеркаванні пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, сярод якіх супрацоўніцтва паміж краінамі ў пераадоленні актуальных выклікаў, абвостраных пандэміяй, мір і бяспека на рэгіянальным і міжнародным узроўнях, а таксама надзвычайныя гуманітарныя сітуацыі, з асабліва спасылкай на афганскі кантэкст.
 

03 верасня 2021, 15:19