Пошук

Вывяржэнне вулкана на Канарскіх астравах Вывяржэнне вулкана на Канарскіх астравах  

Папа выказаў салідарнасць з ахвярамі вывяржэння вулкана

26 верасня 2021 г., пасля Анёл Панскі Папа выказаў салідарнасць з ахвярамі вывяржэння вулкана на Канарскіх астравах і прыгадаў беатыфікацыю Джавані Фарназіні – мучаніка Другой сусветнай вайны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Выказваю сваю блізкасць і салідарнасць з людзьмі, якія пацярпелі ад вывяржэння вулкана на востраве Ла-Пальма на Канарскіх астравах. Асабліва я думаю пра тых, хто быў вымушаны пакінуць свае дамы. Памолімся Багародзіцы, шанаванай на гэтым востраве як Маці Божая Снежная (Nuestra Señora de las Nieves), за людзей, якія атрымалі настолькі цяжкі досвед, і за ратавальнікаў”, - звярнуўся Пантыфік.

Бл. Джавані Фарназіні
Бл. Джавані Фарназіні

Францішак нагадаў пра сённяшнюю беатыфікацыю кс. Джавані Фарназіні, якая прайшла ў італьянскай Балонні. Ён назваў новага благаслаўлёнага “руплівым у міласэрнасці пробашчам, які не пакінуў сваю паству ў трагічны перыяд Другой сусветнай вайны, абараняў яе да праліцця сваёй крыві”. “Няхай яго гераічнае сведчанне дапаможа нам смела ісці насустрач цяжкаму жыццёваму досведу”, - звярнуўся Пантыфік да сабраных на плошчы св. Пятра.
 

26 верасня 2021, 13:42