Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа прывітаў удзельнікаў Канферэнцыі аб абароне непаўналетніх

Святы Айцец скіраваў відэапасланне з нагоды міжнароднай Канферэнцыі аб абароне непаўналетніх, якая з 19 па 22 верасня 2021 г. будзе праходзіць у Варшаве.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак нагадаў, што звяртаючыся да лідараў епіскапатаў, якія сабраліся ў Рыме ў лютым 2019 г., ён заахвочваў іх забяспечыць, каб “дабро ахвяр злоўжыванняў не было адсунута на другі план дзеля кепска зразуметага клопату пра рэпутацыю Касцёла як установы”.

“Наадварот, толькі сутыкаючыся з праўдай пра гэтыя жудасныя паводзіны і пакорна шукаючы прабачэння ахвяр і выжыўшых, Касцёл зможа знайсці свой шлях да таго, каб зноў з упэўненасцю лічыцца месцам гасціннасці і бяспекі для тых, хто знаходзіцца ў патрэбе. Нашы выразы скрухі павінны ператварыцца ў канкрэтны шлях рэформы, як для таго, каб прадухіліць далейшыя злоўжыванні, так і для таго, каб гарантаваць іншым упэўненасць у тым, што нашы намаганні прывядуць да рэальных і надзейных змен”, - сказаў Пантыфік.

Францішак заклікаў удзельнікаў форума выслухаць голас ахвяр і ўключыцца ў дыскусіі, “бо яны па-сапраўднаму тычацца не толькі будучыні Касцёла ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”, але таксама “хрысціянскага сэрца”, тычацца “нашай адказнасці”.

“Вядома, што прызнанне нашых памылкак і паразаў можа прымусіць нас адчуць сябе ўразлівымі і слабымі. Але можа таксама стаць часам цудоўнай ласкі, часам спусташэння, які адкрые новыя гарызонты любові і ўзаемнага служэння. Калі прызнаем нашы памылкі, не будзем баяцца нічога, бог сам Пан прывядзе нас да гэтага”, - сцвердзіў Пантыфік.

“Без злосці да каго-небудзь і з любоўю да ўсіх заклікаю вас быць пакорнымі прыладамі Пана на службе ахвярам насілля, гледзячы на іх як на спадарожнікаў і галоўных дзеючых асоб супольнай будучыні, вучачыся адзін ад аднаго станавіцца больш вернымі і трывалымі, каб мець магчымасць разам вырашаць будучыя праблемы”, - завяршыў зварот Святы Айцец.

Канферэнцыя на тэму “Наша супольная місія абараніць Божых дзяцей” была арганізавана Папскай камісіяй па абароне непаўналетніх і Канферэнцыямі Біскупаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх мясцовых Касцёлаў рэгіёна.
 

18 верасня 2021, 12:38