Пошук

Папа падчас сустрэчы з палітычным кіраўніцтвам Венгрыі Папа падчас сустрэчы з палітычным кіраўніцтвам Венгрыі 

Пантыфік сустрэўся з палітычным кіраўніцтвам Венгрыі

12 верасня 2021 г. Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Венгрыі Янашам Адарам, Прэм’ер-міністрам Віктарам Орбанам і Віцэ-прэм’ер-міністрам Жольтам Шэм’енам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Сустрэча адбылася ў шчырай атмасферы, згодна з прадугледжанай праграмай, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Францішка суправаджалі кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, і арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе перамоў закраналіся тэмы, звязаныя з роллю Касцёла ў краіне, намаганнямі, накіраванымі на ахову навакольнага асяроддзя, а таксама пытанні абароны і падтрымкі інстытута сям’і.
 

12 верасня 2021, 11:02