Пошук

Vatican News
Падчас сустрэчы Папы з епіскапатам Венгрыі Падчас сустрэчы Папы з епіскапатам Венгрыі  (Vatican Media)

Францішак да венгерскіх біскупаў: будуйце братэрства і надзею

“Венгрыя патрабуе абноўленага абвяшчэння Евангелля, новага грамадскага і рэлігійнага братэрства, надзеі, якую трэба будаваць дзень за днём, каб з радасцю глядзець у будучыню”, - сказаў Папа венгерскім біскупам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пантыфік сустрэўся з членамі Канферэнцыі Біскупаў Венгрыі 12 верасня 2021 г. у Музеі выяўленчых мастацтваў у Будапешце. Нагадваючы пра драматычны пераслед Каталіцага Касцёла ў Венгрыі ў перыяд камуністычнай дыктатуры ён заклікаў сучасных вернікаў жыць такой самай любоўю і сведчаннем, як і іх папярэднікі, злучаючы захаванне мінуўшчыны з позіркам у будучыню і шукаючы новыя спосабы абвяшчэння Евангелля.

Папа заўважыў, што чакае ад біскупаў не пошуку прывелеяў і карысці, але гарачай любові да Евангелля. Біскупы павінны быць сведкамі і веснікамі Добрай навіны, носьбітамі радасці, з бацькоўскім сэрцам трываючы побач са святарамі і кансэкраванымі асобамі, практыкуючы мастацтва слухання. “Не бойцеся даваць месца Божаму слову і заахвочваць вернікаў: яны будуць каналамі, праз якія рака веры наводніць Венгрыю”, - сказаў Францішак.

Пантыфік заклікаў пастыраў быць сведкамі братэрства, будаваць масты, быць адкрытымі ў тым ліку на тых, хто прыходзіць звонку. Біскупы павінны несці надзею, дапамагаць людзям з даверам глядзець у будучыню, станавіцца свабоднымі і адказнымі абаронцамі жыцця, што разумеецца як дар ласкі, якія належыць прыняць, а не праблема, якую трэба вырашыць, - перакананы Святы Айцец.
 

12 верасня 2021, 14:48