Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа заклікаў католікаў Бразіліі развіваць СМІ

Францішак заклікаў бразільскіх католікаў да прысутнасці ў СМІ. Папскія словы сталі прадметам разважанняў падчас агульнанацыянальнага вэбінара прадстаўнікоў касцёльных медыя ў Бразіліі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваім лісце Пантыфік заахвоціў да ўдзелу ў стварэнні хрысціянскіх інфармацыйных сродкаў масавай інфармацыі. Як падкрэсліў Святы Айцец, "хрысціяне пакліканы быць знакам надзеі і салідарнасці ў бразільскім грамадстве, пацярпелым ад пануючай пандэміі, натхнёныя верай і ўпэўненасцю, што ўваскрослы Пан суправаджае сваіх вучняў да канца часоў”. У той жа час Папа заахвоціў садзейнічаць развіццю камунікацыі, якая стане магчымасцю пераадолець падзелы і пабудаваць культуру дыялогу.

Вынікам анлайн-сустрэчы стаў дакумент пад назвай "На карысць інтэгральнай камунікацыі – чалавек у новых экасістэмах".

Арганізатарамі вэбінара ў Бэлу-Арызонтэ сталі важныя ўстановы Касцёла ў гэтай краіне: Душпастырская камісія епіскапату па камунікацыі, Душпастырства камунікацыі, Каталіцкая медыясацыяцыя Signis Brasil і Каталіцкая радыёсетка.
 

06 жніўня 2021, 13:00