Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: Laudato si’ – не толькі экалагічная, а сацыяльная энцыкліка

Святы Айцец скіраваў кароткае відэапасланне да ўдзельнікаў Міжуніверсітэцкага кангрэса Laudato si’, які пройдзе з 1 па 4 верасня 2021 г. у Аргентыне.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Жадаю, каб гэтыя намаганні дапамаглі развіццю сацыяльнай свядомасці і сумленнасці ў клопаце пра супольны дом. Laudato si’ – не толькі “зялёная”, а “сацыяльная” энцыкліка. Спадзяюся, што гэты кангрэс дапаможа напоўніцу ўбачыць яе значэнне і наступствы”, - сказаў Францішак.

Міжуніверсітэцкі кангрэс Laudato si’ пройдзе па ініцыятыве Нацыянальнай міжвузаўскай рады (CIN), Рады рэктараў прыватных універсітэтаў (CRUP) і Канферэнцыі Біскупаў Аргентыны.

Форум будзе адбывацца ў розных частках Аргентыны з нагоды шостай гадавіны энцыклікі Святога Айца, прысвечанай сучасным экалагічным і сацыяльным праблемам. Канферэнцыі, дыскусіі і навуковыя сустрэчы павінны пасадзейнічаць дыялогу адносна асноўных тэм папскага дакумента, такіх як чалавечая годнасць, братэрства, міжкультурны дыялог, навакольнае асяроддзе і інтэгральнае развіццё.
 

24 жніўня 2021, 13:48