Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак ахвяраваў медыцынскае абсталяванне бальніцы ў Ліберыі

Папа перадаў медыцынскае абсталяванне каталіцкай бальніцы св. Юзафа ў Манровіі. Ён будзе служыць для выратавання людзей з каронавірусам, колькасць якіх у Ліберыі імкліва павялічваецца.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У гэтай невялікай краіне, размешчанай у Заходняй Афрыцы, поўную вакцынацыю прайшлі крыху больш за паўпрацэнта грамадзян.

Папскі дар быў перададзены праз мясцовага Апостальскага нунцыя. Францішак ахвяраваў бальніцы, якой кіруюць баніфратры, вялікія запасы лекаў для падтрымкі дыхальнай сістэмы чалавека, некалькі апратаў вентыляцыі лёгкіх, ахоўныя маскі і кісларод.

Дзякуючы Святому Айцу, прадстаўнік мясцовага епіскапату падкрэсліў, што Пантыфік памятае пра Ліберыю з пачатку пандэміі. Раней ён перадаў больш за 40 тыс. еўра на дапамогу самым бедным у краіне.

У Ліберыі Касцёл кіруе 22 установамі аховы здароўя. Самая вялікая з іх – бальніца св. Юзафа, якая з 2014 г. была ў авангардзе барацьбы з эпідэміяй ліхаманкі Эбола. Вопытны персанал паспрыяў таму, што медустанова стала адной з вядучых у Ліберыі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19.

Ліберыя – адна з самых бедных краін свету. 83% жыхароў жывуць за рысай беднасці, а сістэма аховы здароўя практычна адсутнічае. Людзі, якія з раніцы да вечара працуюць на зямлі, зарабляюць у эквіваленце каля двух долараў у дзень. Дабрабыт краіны знішчыла працяглая грамадзянская вайна, у выніку якой загінулі 250 тыс. чалавек., і эпідэмія ліхаманкі Эбола.
 

31 жніўня 2021, 11:34