Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец здзейсніць падарожжа ў Венгрыю і Славакію

Францішак абвясціў, што ў верасні 2021 г. здзейсніць падарожжа ў Венгрыю і Славакію. Ён запэўніў у сваёй малітве ўсіх, хто займацца падрыхтоўкай гэтай падзеі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“З радасцю абвяшчаю, што з 12 па 15 верасня гэтага году, калі Бог дазволіць, я накіруюся ў Будапешт, а затым у Славакію. У сталіцы Венгрыі адбудуцца ўрачыстасці заканчэння Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу, а затым пройдзе мой візіт у Славакію. Шчыра дзякую ўсім, хто рыхтуе гэтага падарожжа і малюся за іх”, - сказаў Папа пасля малітвы Анёл Панскі, якая 4 ліпеня 2021 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Падрабязней пра візіт Пантыфіка паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. “Як абвясціў Святы Айцец падчас малітвы Анёл Панскі сёння раніцай, па запрашэнні грамадзянскіх уладаў і біскупскіх Канферэнцый, у нядзелю 12 верасня 2021 г. папа Францішак будзе знаходзіцца ў Будапешце з нагоды заключнай св. Імшы 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу; затым, з 12 па 15 верасня 2021 г., ён накіруецца ў Славакію, дзе наведае гарады: Братыслава, Прэшаў, Кошыцы і Шашцін. Праграма падарожжа будзе апублікавана ў свой час”, - заявіў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.
 

04 ліпеня 2021, 12:50