Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец правядзе ў шпіталі не менш за тыдзень

Хірургічная аперацыя, якую перанёс Святы Айцец, працягвалася каля трох гадзін. Папа правядзе ў шпіталі па меншай меры тыдзень, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Яго Святасць Папа Францішак знаходзіцца ў добрым агульны стане, ён у прытомнасці і дыхае самастойна. Хірургічная аперацыя ў сувязі з дывертыкулярным стэнозам была праведзена вечарам 4 ліпеня, яна прадугледжвала левабаковую гемікалектамію і працягвалася каля трох гадзін”, - заявіў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Адносна тэрміну прабывання Святога Айца ў шпіталі ён заўважыў, “што калі не будзе ўскладненняў, прадугледжваецца каля сямі дзён шпіталізацыі”.
 

05 ліпеня 2021, 12:51