Пошук

Vatican News
Рымская Бальніца імя Агасціна Джэмэлі Рымская Бальніца імя Агасціна Джэмэлі   (AFP or licensors)

Святы Айцец паступова аднаўляецца пасля аперацыі

Дзень Францішка прайшоў спакойна, з чаканым клінічным курсам. Аналізы крыві здавальняючыя, працягваецца прызначанае лячэнне. Ён паступова аднаўляе працу і працягвае шпацыраваць па калідоры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, 9 ліпеня 2021 г. Пантыфік цэлебраваў св. Імшу ў прыватнай капліцы, а ўвечары абедаў з тымі, хто дапамагае яму ў гэтыя дні.

“Папа, асабіста адчуўшы чалавечую адданасць медыцынскага і санітарнага персаналу, які аказвае яму дапамогу, звярнуўся з асаблівай думкай да ўсіх тых, хто клапатліва і спагадліва выбірае аблічча пакут, уступаючы ў асабістыя адносіны з хворымі, асабліва самымі слабымі і ўразлівымі”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве Святога Пасаду, распаўсюджанай 10 ліпеня 2021 г.

Нагадаем, тыдзень таму ў рымскай клініцы Джэмэлі Францішку была зроблена планавая хірургічная аперацыя на тоўстай кішцы.
 

10 ліпеня 2021, 12:33