Пошук

Vatican News
Супрацоўнікі італьянскай паліцыі ля клінікі імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме Супрацоўнікі італьянскай паліцыі ля клінікі імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме  (AFP or licensors)

Святога Айца ахоўваюць ватыканскія і італьянскія службы бяспекі

25 супрацоўнікаў Ватыканскай жандармерыі і 25 італьянскіх паліцэйскіх ахоўваюць бяспеку Папы ва Універсітэцкай клініцы імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Акрамя персаналу клінікі Святы Айцом апякуюцца таксама некалькі ватыканскіх санітарных работнікаў, - паведаміла італьянскае інфармацыйнае агенцтва ANSA.

Доўгі калідор, якія вядзе да палаты Пантыфіка, знаходзіцца пад кантролем Ватыканскай жандармерыі, супрацоўнікаў італьянскай Інспекцыі па ахове правапарадку пры Ватыкане і службы аховы паліклінікі. Папскі пакой мае вялікія вокны, якія выходзяць на галоўны ўваход у шпіталь.

Гаворка ідзе пра тое самае памяшканне, у якім сем разоў на працягу свайго пантыфікату праходзіў лячэнне св. Ян Павел ІІ, першы раз – пасля замаху, які адбыўся на яго 13 мая 1981 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. У сувязі са сваімі частымі візітамі ў рымскую клініку імя Агасціна Джэмэлі Папа Вайтыла іранічна называў гэта месца “Ватыканам №3” пасля Апостальскага палацу і летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа.

Акрамя ложку і неабходнага медыцынскага абсталявання ў папскай палаце ёсць месца для малітвы і цэлебрацыі св. Імшы, тэлевізар, невялікі стол, а таксама дадатковы пакой для адпачынку.
 

07 ліпеня 2021, 12:41