Пошук

Франка Анэлі, рэктар Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, падчас папскай аўдыенцыі Франка Анэлі, рэктар Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, падчас папскай аўдыенцыі  

Папа падзякаваў каталіцкім навукоўцам пасля сваёй шпіталізацыі

Святы Айцец накіраваў падзяку рэктару Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца. Менавіта з гэтай ВНУ звязана клініка Джэмэлі, дзе Францішку нядаўна зрабілі аперацыю

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа звярнуўся да рэктара навучальнай установы Франка Анэлі з удзячнасцю за “блізкасць, якую адчуў, за сапраўдную і клапатлівую сардэчнасць, якую бачыў на ўсіх тварах, за прафесіяналізм тых, хто клапаціўся пра яго”.

“Клопат – гэта выраз сэрца. Каталіцкі ўніверсітэт Найсвяцейшага Сэрца носіць у сваёй назве пакліканне клапаціцца пра чалавечую асобу. Мая шпіталізацыя адбылася менавіта ў той год, калі ВНУ адзначае стагоддзе існавання, святкуючы юбілей па дэвізам, які гучыць для мяне натхняльна: "Стагоддзе будучыні", - напісаў Францішак.

Святы Айцец лічыць, што дзверы ў будучыню адкрывае менавіта “культурнае і інтэгральнае прасоўванне чалавечай асобы”. “Я на ўласным вопыце адчуў, як паміж падапечнымі Джэмэлі няма часу на настальгію ці шкадаванне па мінулым: пакутлівае Цела Хрыста ў хворых усіх узростаў і стану патрабуе спагадлівага і ўважлівага позірку, здольнага ўсяліць надзею ў хвіліны стомленасці, каб жыць будучыняй”, - прызнаўся Пантыфік.

Францішак паабяцаў, што “захавае ў сэрцы і даверыць Пану” позірк шматлікіх людзей, сустрэтых ім у рымскай клініцы, яшчэ раз падзякаваў усім, хто ўтварае сям'ю Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, паабяцаў сваю малітву за іх і папрасіў маліцца за яго.
 

21 ліпеня 2021, 12:10