Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа падпісаў экуменічны зварот да кіраўніцтва Паўднёвага Судана

9 ліпеня 2021 г. Папа Францішак, Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі і Мадэратар Царквы Шатландыі Джым Уолес скіравалі сумеснае пасланне з нагоды 10-годдзя незалежнасці Паўднёвага Судана.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У гэты дзень, які пазначае дзесяць гадоў незалежнасці Паўднёвага Судана, скіроўваем вам нашы сардэчныя віншаванні, усведамляючы, што гэты юбілей нагадвае пра вашы мінулыя цяжкасці і з надзеяй указвае надзею на будучыню. Ваша краіна благаслаўлёная невымерным патэнцыялам і мы заахвочваем вас рабіць усё большыя і большыя намаганні, каб дазволіць усяму вашаму народу карыстацца пладамі незалежнасці”, - гаворыцца з пасланні, скіраваным да кіраўніцтва краіны.

У віншавальным лісце адзначаецца невялікі прагрэс ва ўмацаванні даверу паміж палітычнымі лідарамі краіны і шчодрым служэнні народу. У той жа час, з жалем адзначаецца, страх і няўпэўненасць, у якіх працягвае жыць насельніцтва Паўднёвага Судана, згубіўшы надзею на “справялівасць, свабоду і росквіт”, аб якіх спяваецца ў нацыянальным гімне.

“Яшчэ трэба шмат зрабіць у Паўднёвым Судане, каб сфармаваць краіну, якая будзе адлюстраваннем Божага Валадарства, дзе паважаецца годнасць усіх і паміж усімі пануе мір. Гэта можа патрабаваць асабістай ахвярнасці ад вас як лідараў – прыклад лідарства самаго Хрыста паказвае гэта магутным чынам – і сёння мы прагнем, каб вы ведалі, што мы падтрымліваем вас у той час, калі вы глядзіце ў будучыню і спрабуеце зноў распазнаць як лепш служыць усяму народу Паўднёваму Судану”, - напісалі прадстаяцелі Цэркваў.

Напрыканцы паслання рэлігійныя лідары нагадалі пра сустрэчу палітыкаў Паўднёвага Судана ў Ватыкане ў 2019 г. і выказвалі пажаданне разам наведаць гэту краіну.
 

09 ліпеня 2021, 12:00