Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак працягвае планавае лячэнне і рэабілітацыю

“Святы Айцец працягвае планавае лячэнне і рэабілітацыю, якія дазволяць яму як мага хутчэй вярнуцца ў Ватыкан”, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду ад 13 ліпеня 2021 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Сярод шматлікіх хворых людзей, якіх Францішак сустракаў у гэтыя дні, ён звяртаецца з асаблівай думкай да тых, хто прыкаваны да ложка і не можа вярнуцца дадому, з пажаданнем успрымаць гэты час як магчымасць, нават калі гэта звязана з болем, адкрыцца з пяшчотай хвораму брату і сястры ў суседнім ложку, якія падзяляюць тую ж чалавечую кволасць”, - сказана ў апублікаваным тэксце.

Тыдзень таму Францішак быў шпіталізаваны ў бальніцу Джэмэлі ў Рыме для аперацыі, звязанай з стэнозам тоўстай кішкі.
 

13 ліпеня 2021, 12:51