Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец сустрэўся з групай зняволеных

Францішак сустрэўся з групай з 20-ці зняволеных рымскай турмы Rebibbia, якая прабыла ў Ватыкан у суправаджэнні кіраўніцтва, капелана і некаторых супрацоўнікаў гэтай пенітэнцыярнай установы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што пасля кароткай аўдыенцыі, якая прайшла раніцай 21 чэрвеня 2021 г., зняволеныя мелі магчымасць наведаць Ватыканскія музеі.

Апостальская Сталіца душпастырскі апякуецца турмой Rebibbia ужо шмат гадоў. У 1983 г. яе наведаў св. Ян Павел ІІ, а ў 2011 г. – Бэнэдыкт XVI. У 2015 г. Францішак цэлебраваў тут св. Імшу Вячэры Пана. Ён таксама неаднойчы сустракаўся са зняволенымі, якія адбываюць пакаранне ў гэтай структуры. Вязні перыядычна прымаюць удзел у цэлебрацыях, набажэнствах, культурных ініцыятывых, арганізаваных у Ватыкане, што з’яўляецца часткай праграмы іх выпраўлення.
 

21 чэрвеня 2021, 12:33