Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа заклікаў да барацьбы з феноменам дзіцячай працы

Францішак у чарговы раз заклікаў да клопату пра дзяцей і інвеставання ў іх будучыню. Ён прысвяціў свой допіс у Twitter 12 чэрвеня 2021 г. Сусветнаму дню барацьбы з эксплуатацыяй дзіцячай працы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Дзеці – гэта будучыня чалавечай сям'і: перад усімі намі стаіць задача садзейнічаць іх росту, здароўю і спакою! #NoChildLabourDay”, - гэта змест папскага паведамлення.

Амаль кожны дзясяты падлетак у свеце вымушаны працаваць. Хоць з 2000 г. колькасць дзяцей, уцягнутых у працу, скарацілася на 94 мільёна, у апошнія гады тэмпы скарачэння запаволіліся на дзве траціны, - паведамляе ААН. Краіны, якія ўваходзяць у Арганізацыю, дамовіліся ліквідаваць дзіцячую працу ва ўсіх яе формах да 2025 г.
 

12 чэрвеня 2021, 12:16